БЕЛ Ł РУС

«Арсенал» — «Баварыя», «Зеніт» — «Барусія»: прайшло лёсаванне Лігі чэмпіёнаў

16.12.2013 / 14:20

nn.by

а Вы за каго?

У панядзелак прайшло лёсаванне 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў

Упершыню лёсаванне гэтай стадыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў праходзіла не ў пятніцу, а ў панядзелак.

Сфармаваныя наступныя пары:

Манчэстар Сіці — Барселона,
Алімпіякас — Манчэстар Юнайтэд,
Мілан — Атлетыка Мадрыд,
Баер — ПСЖ
Галатасарай — Чэлсі
Шальке — Рэал Мадрыд,
Зеніт — Барусія Дортмунд,
Арсенал — Баварыя.

Матчы пройдуць 18—19, 25—26 лютага, матчы ў адказ — 11—12 і 18—19 сакавіка.

А 15-й гадзіне пройдзе лёсаванне 1/16 Лігі Еўропы, у якой будуць гуляць чатыры ўкраінскія («Дынама», «Шахцёр», «Чарнаморац», «Дніпро») і два расійскія клубы («Рубін», «Анжы»).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула