БЕЛ Ł РУС

«Дохлая малпа» з Бабруйску на службе ў Крамля

4.10.2007 / 17:16

Nashaniva.com

Пракрамлёўскі рух «Нашы» адправіў выкрываць «Другую Расею» бабруйскі вандроўны тэатар.

Пракрамлёўскі рух «Нашы» адправіў ў агітацыйны тур па расейскім гарадам бабруйскі вандроўны тэатар «Дохлая малпа». Мэта туру, які распачаўся 2 кастрычніка й працягнецца 15 дзён – паказаць «сапраўдны твар расейскай апазыцыі».

Сярод пэрсанажаў 4-гадзіннага «спэктакля» «Другая Расея» – Міхаіл Касьянаў, Гары Каспараў, Ірына Хакамада, Эдуард Лімонаў, Міхаіл Хадаркоўскі, Барыс Беразоўскі – і арганізатар апазыцыі Дзядзя Сэм.

На сваім сайце «Нашысты» заявілі, што «мастацкія сродкі, якія выкарыстоўвае рэжысэр, празьмерна эпатажныя. Але мы лічым, што ў спэктаклі даволі дакладна паказаная карціна стасункаў лідэраў «Другой Расеі» і іхніх апякуноў».

Пра бабруйскі вандроўны тэатар «Дохлая малпа» пад кіраўніцтвам рэжысэра Жукова-Майскага невядома нічога. Але ягоная эстэтыка ў найбольшай ступені нагадвае БТ-шныя прадстаўленьні фальшывых геяў на Кангрэсе дэмакратычных сілаў.

Пасьля экспарту зь Беларусі аўтарытарызму, прыйшла чарга й прапагандовага балагану.

Андрэй Расінскі паводле сайту «Newsru.com»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула