БЕЛ Ł РУС

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты пачнецца 12 студзеня

17.12.2013 / 13:40

БелаПАН

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў будзе праходзіць з 12 студзеня па 10 лютага 2014 года.

Гэта прадугледжана каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, зацверджаным 17 снежня на пасяджэнні Цэнтрвыбаркама.

Выбары ў мясцовыя саветы ў Беларусі пройдуць 23 сакавіка 2014 года.

Утварэнне тэрытарыяльных выбарчых камісій будзе праходзіць да 27 снежня, вылучэнне ў іх прэтэндэнтаў завяршаецца за тры дні да гэтай даты. Акруговыя выбарчыя камісіі будуць сфарміраваныя да 6 студзеня, участкі для галасавання — да 21 студзеня.

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў будзе праходзіць з 11 па 20 лютага, агітацыйная кампанія пачнецца з моманту рэгістрацыі кандыдатаў і будзе працягвацца па 22 сакавіка ўключна.

Датэрміновае галасаванне пройдзе з 18 па 22 сакавіка. 23 сакавіка — дзень асноўнага галасавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула