Майдан дайшоў да сына Януковіча
Сыны Януковіча: малодшы Віктар — дэпутат Рады (у цэнтры), старэйшы Аляксандр (глядзіць уніз) — банкір. Фота lb.ua.
Пікетаванне бізнес-цэнтра на вуліцы Маскоўскай, у якім знаходзіцца і банк Януковіча-малодшага. Фота zn.ua.
Калона з некалькіх тысяч актывістаў Майдану падышла да «Украінскага бізнэс-банка» ў Кіеве, які належыць сыну прэзідэнта Аляксандру Януковічу.
У гэтым жа будынку знаходзіцца і офіс Аляксандра Януковіча.
Мітынгоўцы прынеслі прабачэнні за нязручнасці ў аўтамабілістаў і пачалі пікетаванне бізнес-цэнтра на вуліцы Маскоўскай, у якім знаходзіцца і банк Януковіча-малодшага.
Актывісты заклікалі міжнародную супольнасць увесці персанальныя санкцыі супраць «сям'і Януковіча» і «самага багатага стаматолага ў свеце» [Аляксандр Януковіч, паводле першай адукацыі, стаматолаг — НН], у прыватнасці.
Мітынгоўцы заявілі, што маюць намер пікетаваць і іншыя офісы ўкраінскіх алігархаў.