БЕЛ Ł РУС

Беларускія баскетбалісткі – у паўфінале чэмпіянату Эўропы

5.10.2007 / 00:25

Ул. інф.

У чвэрцьфінале беларускі перамаглі чэмпіёнак Эўропы зборную Чэхіі зь лікам 52:46. Cупэрпосьпех нашых дзяўчат, якія сёлета дэбютавалі на першынстве кантынэнту.

У чвэрцьфінале чэмпіянату Эўропы па баскетболе, што праходзіць у Італіі, беларускі (галоўны трэнер – Анатоль Буяльскі) перамаглі чэмпіёнак кантынэнту зборную Чэхіі зь лікам 52:46.

Найлепшымі ў нашай зборнай былі Алена Леўчанка і Натальля Марчанка. Яны набралі па 11 балаў. Лік па чвэрцях: 11:15, 20:12, 8:14, 13:5.

Паўфінал адбудзецца ў суботу, 6 кастрычніка. Супернік вызначыцца ў пятнічным матчы Бэльгія – Гішпанія.

Цікава, што ў посьпех на чэмпіянаце беларускай зборнай мала хто – апроч дзяўчат і трэнера – верыў. Нават у фэдэрацыі квіткі на зваротную дарогу замовілі на пятніцу.

Нашыя ня толькі выйшлі ў чвэрцьфінал (задача – максімум), але й прабіліся ў паўфінал, што азначае таксама аўтаматычнае трапляньне ў кваліфікацыю на алімпійскія гульні ў Пекіне.

Зазначым, што сёлета беларуская зборная ўпершыню дэбютавала на чэмпіянаце кантынэнту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула