БЕЛ Ł РУС

У рэстаранах і кавярнях Мінска для святкавання Новага года забраніравана 95% месцаў

18.12.2013 / 13:24

У аб'ектах грамадскага харчавання Мінска для святкавання Новага года забраніравана каля 95% месцаў, паведамілі ў аддзеле грамадскага харчавання дзяржустановы «Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама».

У сталічных кавярнях, рэстаранах і барах працягваецца папярэдні прыём заказаў на абслугоўванне навагодніх святаў, карпаратыўных вечарынак, дзіцячых ранішнікаў. Ужо складзеныя варыянты святочнага меню.

Мерапрыемства будзе каштаваць ад 500 тыс. да 2 млн рублёў.

Кошт заказу фармуецца зыходзячы з тыпу і нацэначнай катэгорыі аб'екта, забаўляльнай праграмы. Даражэй за ўсё вечарынка абыйдзецца ў навагоднюю ноч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула