БЕЛ Ł РУС

У Мінску адкрыўся першы гіпермаркет «Грын»

18.12.2013 / 15:36

ЯМ

Ён знаходзіцца каля станцыі метро «Спартыўная».

У Мінску запрацаваў новы гіпермаркет. «Грын» знаходзіцца ў гандлёвым цэнтра «Скала» на вуліцы Прытыцкага, непадалёку ад перасячэння з вуліцай Пятра Глебкі.

Агульная плошчы «Скалы» складае 43 тысячы м2.

Галоўнай крамай, апроч прадуктовага «Грына», будзе «Інтэрспорт».

Сярод рэстаранаў будуць прадстаўленыя «Васількі», «Тэмпа» і «Гараж».

У складзе гандлёвага цэнтра адкрыты трохузроўневы паркінг.

* * *

Гіпермаркет належыць групе кампаній «Рапа». Апроч мінскай крамы, інвестару належыць гіпермаркет у Салігорску, гандлёвыя цэнтры ў Віцебску, Полацку, Слуцку і Бабруйску, а таксама дзіцячы парк «Дзіна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула