БЕЛ Ł РУС

Памочніца выхавацелькі скрала ў дзіцячым садку 400 тыс.

19.12.2013 / 10:36

Выпадак адбыўся ў Вілейцы 17 снежня ў першай палове дня.

У міліцыю паведамілі, што з 8:30 да 11:40 нехта праз незачыненыя дзверы пранік у спальнае памяшканне дзіцячага садка. Знікла 400 тысяч рублёў.

Пазней высветлілася, што злачынства здзейсніла 22-гадовая памочніца выхавацелькі.

Заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула