БЕЛ Ł РУС

З'явілася беларускамоўная казка для айпадаў

20.12.2013 / 11:25

ЯМ

«Зайкава хатка» з інтэрактыўнымі ілюстрацыямі каштуе $0,99.

У анлайн-краме iTunes з'явілася ў продажы беларуская казка «Зайкава хатка» для айпадаў.

Казка ўяўляе сабой набор інтэрактыўных ілюстрацый Наталлі Чатковай, дапоўненых тэкстам народнай казкі. У чым інтэрактыўнасць? Націскаеш на гадзіннік на сцяне - адтуль вылятае зязюля, націскаеш на мышку - яна робіць нейкія ўласцівыя ёй рухі.

У праграме прыгожая фонавая музыка, а вось казку давядзецца чытаць самому - убудуванай агучкі няма.

«Зайкава хатка» каштуе $0,99. За такую ж цану яна даступная і на іншых мовах - англійскай, польскай, рускай і ўкраінскай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула