Таргі 20 снежня: даляр — 9 480, рост з пачатку года склаў 910 рублёў
На Беларускай валютна-фондавай біржы сёння прайшлі чарговыя таргі замежнымі валютамі.
Курс даляра вырас яшчэ на 10 рублёў да 9 480.
За апошнія 35 дзён курс амерыканскай валюты ні разу не знізіўся (апошні раз зніжэнне адбылося 15 лістапада з 9 280 да 9 270 рублёў). З 15 лістапада рост даляра склаў 200 рублёў.
Наогул з пачатку года афіцыйны курс даляра вырас на 910 рублёў (8 570, +10,62%).
Год таму, 20 снежня 2012 г. курс даляра складаў 8 550 рублёў, 20 снежня 2011 г. — 8 450, тры гады таму, 20 снежня 2010 г., — 3 005 рублёў.
Курс еўра адкаціўся сёння яшчэ на 40 рублёў — 12 920 (17 снежня на таргах еўра пераадолеў мяжу ў 13 тыс. — 13 020).
Курс расійскага рубля сёння не змяніўся — 287,5 беларускага.