БЕЛ Ł РУС

З 25 снежня ўстанаўліваецца забарона на лоўлю ментуза

20.12.2013 / 12:34

Дзеля павелічэння папуляцыі ментуза ў рэках і азёрах штогод з 25 снежня і да 28 лютага ўстанаўліваецца забарона на яго лоўлю.

Нерастуе гэта рыба з канца снежня да лютага, калі тэмпература вады пад лёдам складае 1-3 градусы, патлумачыў дзяржінспектар Мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Уладзімір Хіла.

У перыяд забароны павялічваюцца штрафныя санкцыі.

Акрамя штрафу, давядзецца кампенсаваць шкоду, нанесеную рыбным багаццям. Кожны злоўлены мянтуз, незалежна ад памеру, будзе каштаваць парушальніку дзевяць базавых велічынь за адну рыбіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула