БЕЛ Ł РУС

ДАІ спрабуе абмежаваць маштаб пратэсту ў Мінску, спыніла некалькі аўто

20.12.2013 / 18:29

Ганна Бадзяка, Ірына Арахоўская

У цэнтры Мінска працягваецца акцыя пратэсту «Стоп-падатак». Цэнтр горада сігналіць, людзі на тратуарах апладзіруюць.

ДАІ спрабуе абмежаваць маштаб акцыі.

Каля станцыі метро «Кастрычніцкая» супрацоўнікі ДАІ спынілі некалькі аўто, стары «Фольксваген Пасат» адагналі на ходнікі, разбіраюцца з кіроўцам. Аўто, што стаяла з паднятым капотам, адагналі пад рэстаран «Госці», паведамляюць карэспандэнты «Нашай Нівы».

Нагадаем, што аўтамабілісты пратэстуюць супраць увядзення «падатку на аўто».

Жывое відэа:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула