БЕЛ Ł РУС

Хакейная зборная Беларусі стала пераможцам «Arosa Challenge»

21.12.2013 / 20:42

Nashaniva.com

Зборная Беларусі па хакеі стала пераможцам турніру «Arosa Challenge», што прайшоў у Швейцарыі.

У сённяшнім фінальным матчы падапечныя Глена Хэнлана перамаглі гаспадароў спаборніцтваў зборную Швейцарыі па булітах — 3:2.

Нагадаем, што ўчора беларусы выйгралі ў Славакіі (2:1).

Адзначым, што сёння за зборную нашай краіны дэбютаваў канадскі галкіпер мінскага «Дынама» Кевін Лаланд, які атрымаў беларускае грамадзянства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула