БЕЛ Ł РУС

Сёння абвесцяць прысуд Юрыю Данькову

23.12.2013 / 08:19

Nashaniva.com

Сёння, 23 снежня, у судзе Маскоўскага раёна Мінска абвесцяць прысуд бізнэсмену Юрыю Данькову. Пракурор папрасіў пакараць Данькова 9 гадамі зняволення.

17 снежня ў судзе, які ідзе ў закрытым рэжыме, Данькоў выступіў з апошнім словам і не прызнаў сябе вінаватым.

Юрый Данькоў быў затрыманы ў верасні 2012 года і з таго часу застаецца пад вартай.

Паводле Следчага камітэта, Данькову інкрымінавана некалькі злачынстваў, у тым ліку ўтрыманне пры клубе прытону, уцягванне ў прастытуцыю, падробка дакументаў, ухіленне ад падаткаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула