БЕЛ Ł РУС

Самыя папулярныя навагоднія напоі ў беларусаў — віно і гарэлка

26.12.2013 / 9:41

Напярэдадні Новага года часцей за ўсё з алкагольных напояў беларусы ў інтэрнэце шукаюць віно, гарэлку і розныя кактэйлі.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе расійскай кампаніі «Яндэкс», якая склала рэйтынг самых папулярных «навагодніх» напояў на аснове аналізу пошукавых запытаў беларускіх карыстальнікаў.

Самым папулярным «навагоднім» напоем у беларусаў аказалася віно. На другім месцы — гарэлка, а замыкаюць «тройку» розныя алкагольныя кактэйлі. Беларусаў таксама цікавяць у Інтэрнэце віскі і піва. За імі ў парадку змяншэння папулярнасці ідуць каньяк, шампанскае і марціні. Замыкаюць рэйтынг ром і тэкіла.

Паводле «Яндэкса», у запытах пра спіртное беларускія карыстальнікі часцей за ўсё цікавяцца рэцэптамі алкагольных напояў, пытаюцца, як і з чым ужываць напоі, а таксама задаюць тэарэтычныя пытанні, напрыклад, пры якой тэмпературы замярзае гарэлка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула