БЕЛ Ł РУС

У Жабінкаўскім раёне згарэў склад з усім сенам

26.12.2013 / 11:09

Выпадак здарыўся ноччу 25 снежня. У 1.33 інфармацыя пра пажар на полі непадалёк ад вёскі Сакалова паступіла ў Жабінкаўкі раённы аддзел па НС.

З-за позняга выяўлення ўзгарання да моманту прыбыцця ратавальнікаў будынак сенасклада быў увесь ахоплены агнём, абваліўся дах. Агнём поўнасцю знішчаны каркасны драўляны будынак склада 1998 года пабудовы і 200 тон сена ў рулонах, якое належала сельскагаспадарчаму вытворчаму кааператыву «Хмелева». Пацярпелых няма.

Прычына пажару высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула