У Мінску шукаюць чарговага педафіла + прыкметы
Паводле падазрэння ва ўчыненні злачынстваў сексуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх мінская міліцыя адшуквае маладога чалавека, які называў сябе Сяргеем.
Прыкметы падазраванага: на выгляд 20-25 гадоў, сярэдняга целаскладу, рост прыблізна 175 см, валасы русыя кароткія. Быў апрануты: майка з кароткім рукавом светла-шэрага колеру з эмблемай у выглядзе надпісаў і малюнка акруглай формы ў вобласці грудзей, шорты даўжынёй да кален у сіне-белую вялікую клетку, басаножкі цёмнага колеру. Пры сабе меў сумку з матэрыі ахоўнага колеру на раменьчыку цераз плячо.
Тых, хто пазнаў на фота маладога чалавека, міліцыя просіць звяртацца ў ГУУС Мінгарвыканкама.