БЕЛ Ł РУС

Выйшла «Чытанка для маленькіх» з каляровымі малюнкамі

27.12.2013 / 13:58

Прэс-служба ЗБС «Бацькаўшчына»

Кнігай «Чытанка для маленькіх» папоўнілася серыя «Каляровы ровар», што выходзіць у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка».

У кніжку ўвайшлі творы з першай часткі «Чытанкі для дзіцячага садка», укладзенай Вінцуком Вячоркам і Пятром Садоўскім, якая выходзіла ў 2008 годзе і многім палюбілася.

Новае выданне выйшла ў выдавецтве «Кнігазбор» на замову МГА «ЗБС «Бацькаўшчына».

Кніга змяшчае вершы і казкі, калыханкі і гульнёвыя прыпеўкі для дзетак да трох гадоў. Творы ў чытанцы сабраныя як народныя, так і аўтарскія.

Дзеткі могуць смела гартаць гэтую кніжку, бо яна ў цвёрдай вокладцы, а старонкі надрукаваныя на шчыльнай паперы. Выданне аздобленае малюнкамі мастачкі Святланы Каньковай-Дударэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула