БЕЛ Ł РУС

Збіты ў Маскве інспектар ДПС забяспечваў спецпраезд Лукашэнкі

30.12.2013 / 09:57

Даішнік, які трапіў пад колы аўто свайго калегі, памёр у бальніцы.

Супрацоўнік ДІБДР, які памёр у бальніцы пасля наезду на Кіеўскай шашы, арганізоўваў спецпраезд картэжу кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Капітан паліцыі, прытрымліваючыся інструкцыі і ўказанняў кіраўніцтва, забяспечваў бяспечны праезд урадавых спецаўтамабіляў.

Беларуская дэлегацыя прыбыла ў расійскую сталіцу ў сераду, 25 снежня. Для бесперашкоднага руху картэжу Аляксандра Лукашэнкі з аэрапорта Унукава ў цэнтр Масквы на трасе былі выстаўленыя пасты ДПС.

30-гадовы Андрэй Белякоў разам з напарнікам дзяжурыў на 33-м кіламетры Кіеўскай шашы, на тэрыторыі Новай Масквы.

У момант, калі інспектар прыпыніў паток транспарту для праезду картэжу, яго збіў аўтамабіль «Таёта Камры».

— У цяжкім стане інспектара даставілі ў адну са сталічных клінік, — паведаміла LifeNews крыніца ў праваахоўных органах. — На наступную раніцу пацярпелы ад атрыманых траўмаў памёр.

Калі віна супрацоўніка паліцыі, які сядзеў за рулём, пацвердзіцца, ён будзе звольнены з органаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула