БЕЛ Ł РУС

Музей Багдановіча далучаць да Музея гісторыі беларускай літаратуры да 1 красавіка

1.01.2014 / 11:56

Літаратурны музей Максіма Багдановіча плануецца далучыць да Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры да 1 красавіка 2014 года.

Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Беларусі Дзмітрый Шляхцін. 

Раней апошнім тэрмінам рэарганізацыі называлася 31 снежня 2013 года.

«Ёсць яшчэ шмат пытанняў па працоўнаму заканадаўству. У пачатку студзеня павінны атрымаць усе дакументы», - сказаў Дзмітрый Шляхцін. 

Згодна з рашэннем калегіі Міністэрства культуры Беларусі ад 25 верасня 2013 года №189, да Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры плануецца далучыць літаратурныя музеі Максіма Багдановіча і Петруся Броўкі, правесці рэарганізацыю Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі шляхам далучэння да яго Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула