БЕЛ Ł РУС

Пасварыўся з суседзямі і расстраляў іх

3.01.2014 / 14:15

КМ

Здарэнне адбылося 2 студзеня ў вёсцы Шэметава Смалявіцкага раёна. 

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі УУС Мінаблвыканкама, вясковец вырашыў скончыць спрэчку стралянінай.

64-гадовы мужчына ўжо адбыў тэрміны за катаванне, нанясенне пабояў і хуліганства. Ён і раней канфліктаваў з суседзямі. А ў той вечар, калі выпіў, прыгадаліся былыя крыўды. Спачатку сварыліся на словах, а затым узяў стрэльбу і стрэліў па людзях. Калі ўсе разбегліся, ён стрэліў яшчэ некалькі разоў па вокнах суседскага дома і машынах — параніў 54-гадовага мужчыну і 55-гадовую жанчыну. Затым замкнуўся ў сваім доме. А калі прыехалі міліцыянты, пагражаў забіць сябе.

Стралка схапілі ў выніку штурму дома. Ён знаходзіцца ў ізалятары. Заведзена крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула