БЕЛ Ł РУС

Бабры затапілі радзіму Янкі Купалы

8.10.2007 / 08:30

Nashaniva.com

Бабры сталі прычынай наваднення ў Вязынцы. З‑за плаціны, якую на рацэ пабудавалі зьвяры, затапіла дарогу.

Бабры сталі прычынай наваднення ў вёсцы Вязынка Маладзечанскага раёна. З‑за плаціны, якую на рацэ пабудавалі звяры, затапіла дарогу.

Бабровая плаціна сама па сабе няшкодная. Аднак, вада праз норы, якія ідуць пад зямлёй, трапляе ў суседняе возера. Адтуль вада трапляе ў канал, размываючы пры гэтым адзіную дарогу, якая вядзе на маленькі хутар.

Тут жыве 12 чалавек. Ні хуткая, ні пажарная, ні машына з газавымі балонамі ўжо як паўгода не можа праехаць.

АНТ via Еўрапейскае радыё для Беларусі

Глядзі яшчэ:
Бабры наступаюць
Баброў стала болей, чым трэба

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула