БЕЛ Ł РУС

Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі ператворана ў РУП «Беларуская атамная электрастанцыя»

3.01.2014 / 15:36

Аляксандр Лукашэнка падпісаў загад «Аб рэарганізацыі дзяржаўнай установы «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі», паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Прадугледжваецца пераўтварэнне ДУ «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі» ў РУП «Беларуская атамная электрастанцыя».

«Акрамя таго, прадугледжваецца прыняцце іншых мер, скіраваных на ўрэгуляванне бягучых пытанняў, якія тычацца дзейнасці арганізацыі, што выконвае функцыі заказчыка па ўзвядзенні АЭС, а таксама фінансавання будаўніцтва АЭС і аб'ектаў яе інфраструктуры», - гаворыцца ў паведамленні.

Атамная станцыя будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2,4 тысячы МВт. Увод у эксплуатацыю першага блока запланавана на 2018 год.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула