БЕЛ Ł РУС

Ладуцька запатрабаваў за тыдзень прыбраць з мінскіх двароў неэксплуатаваныя аўтамабілі

4.01.2014 / 13:46

Nashaniva.com

Пра гэта старшыня Мінгарвыканкама заявіў сёння на аператыўнай нарадзе.

Мікалай Ладуцька падкрэсліў, што прысутнасць на сталічных вуліцах транспартных сродкаў, якія не эксплуатуюцца, недапушчальна, і адзначыў: «Правілы ўтрымання гарадскіх тэрыторый ніхто не адмяняў. Эвакуацыяй неэксплуатаваных аўтамабіле трэба займацца».

Па словах Ладуцькі, камунальныя службы горада павінны наладзіць сістэмную працу па вызваленні дваровых тэрыторый ад аўтахламу.

«На працягу тыдня ўсе неэксплуатаваныя аўтамабілі на дваровых тэрыторыях павінны быць прыбраны, — сказаў Мікалай Ладуцька. — Службам ЖРЭА разам з Дзяржаўтаінспекцыяй такую працу неабходна правесці, асабліва ў буйных спальных раёнах».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула