БЕЛ Ł РУС

Белстат пералічыў ВУП за трэці квартал - і лічбы павялічыліся

4.01.2014 / 14:29

Паводле новай ацэнкі, рост ВУП склаў 0,8%

У адпаведнасці з другой ацэнкай аб'ём ВУП за трэці квартал 2013 года склаў 175,4 трлн. рублёў і павялічыўся ў параўнанні з трэцім кварталам 2012 года ў супастаўных цэнах на 0,8%.

«Белстат ажыццявіў другую ацэнку ВУП за трэці квартал 2013 год трыма метадамі (вытворчым метадам, метадам фарміравання ВУП па крыніцах даходаў і метадам выкарыстання даходаў). Ранейшая ацэнка ВУП вытворчым метадам з'яўлялася папярэдняй, бо грунтавалася на аператыўнай інфармацыі статыстычных абследаванняў, экспертных ацэнках і ўскосных разліках», — паведаміла прэс-служба Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Згодна з папярэдняй ацэнкай, рост ВУП за трэці квартал 2013 года склаў 0,7%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула