БЕЛ Ł РУС

Самы дарагі білет на Саладуху ў «Мінск-Арэне» — 310 тысяч, а ў маі ў сталіцы зноў выступіць Макс Корж

4.01.2014 / 20:37

Nashaniva.com

Стартаваў продаж квіткоў на канцэрт Аляксандра Саладухі, што пройдзе ў «Мінск-Арэне» 8 сакавіка.

Як паведамляецца на сайце ticketpro.by, прадаюцца квіткі па цане ад 110 тыс. да 310 тыс. рублёў.

Для параўнання, самы дарагі квіток на Depeсhe Mode 28 лютага ў Мінск-Арэне складае 2,2 млн рублёў, Ірыны Алегравай тамсама 7 сакавіка — 1,1 млн, Мірэй Мацье 12 сакавіка — 1 380 000.

10 мая ў Футбольным манежы плануецца канцэрт Макса Каржа — першага беларуса, што сабраў «Мінск-Арэну». Білеты на яго канцэрт — 310 тыс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула