БЕЛ Ł РУС

Стывен Сігал збіраецца ў губернатары

5.01.2014 / 10:10

Амерыканскі акцёр Стывен Сігал распавёў пра свой намер балатавацца ў губернатары Арызоны.

Па словах акцёра, ён ужо абмеркаваў перспектывы ўдзелу ў выбарах з шэрыфам арызонскай акругі Марикопа Джо Арпайё, які называе сябе «самым крутым шэрыфам Амерыкі». Аднак у бліжэйшы час Сігал балатавацца не будзе: па яго словах, у яго зараз ёсць больш важныя справы.

У ЗША ўжо бывалі выпадкі, калі акцёры станавіліся палітыкамі. Так, Арнольд Шварцэнэгер займаў пасаду губернатара Каліфорніі ў 2003-2011 гадах, а прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган да таго, як заняцца палітыкай, быў акцёрам і тэлевядучым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула