БЕЛ Ł РУС

Больш за тысячу чалавек працягваюць знаходзіцца на Майдане Незалежнасці ў Кіеве

5.01.2014 / 10:30

Nashaniva.com

У суботу людзі займаліся там прыбіраннем, падмяталі каля намётаў, гатавалі ежу.

Таксама на Майдане знаходзіцца шмат турыстаў, якія фатаграфуюцца.

Разам з тым традыцыйная штонядзельная акцыя сёння адменена. Кіеў рыхтуецца да Раства.

Працягваецца стварэнне рэгіянальных суполак «Майдан». Створана 8 філіялаў, паведамляе Unian.

Акцыі пратэсту ў Кіеве пачаліся 21 лістапада, калі стала вядома пра нежаданне ўрада Украіны падпісваць пагадненне з ЕС. Найбольш масавымі акцыі былі ў першай палове снежня. У нядзелі (24 лістапада, 1, 8, 15 снежня) праводзіліся народныя веча, якія збіралі да мільёна чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула