БЕЛ Ł РУС

Японскі баксёр памёр пасля свайго дэбютнага бою

6.01.2014 / 15:41

Японскі баксёр Тэсін Акада памёр у Токіа пасля свайго дэбютнага бою на прафесійным рынгу. Дактары змагаліся за яго жыццё цягам 17 дзён пасля паядынку.

Японец выступаў у другой лёгкай вазе (да 52,1 кг). У сваім першым баі ён быў накаўтаваны ў чацвёртым і заключным раўндзе. Яму таксама супрацьстаяў дэбютант свету боксу. Затым, на машыне хуткай дапамогі, 21-гадовы Акада быў дастаўлены ў бальніцу, дзе яму зрабілі трэпанацыю чэрапа.

Акада стаў 38-м баксёрам, які памёр ад траўмаў, атрыманых на прафесійным рынгу, у Японіі з 1952 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула