БЕЛ Ł РУС

Гродзенскага актывіста хрысціянскай дэмакратыі паўторна аштрафавалі за «Стоп-падатак»

6.01.2014 / 16:02

У Гродне супрацоўнікі ДАІ, якія 27 снежня падчас акцыі «Стоп-падатак»затрымалі актывіста аргкамітэту Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Міколу Верамеенку, паўторна спынілі яго 4 студзеня.

Свае дзеянні яны спачатку патлумачылі тым, што актывіст ехаў нібы з няўключаным святлом фараў,

і заявілі, што гэта зафіксавана на відэарэгістратары, аднак пацвердзіць гэта адмовіліся, саслаўшыя на тое, што не ўмеюць паказваць запісы. Таксама міліцыянты заявілі, што хочуць праверыць дакументы Міколы Верамеенкі.

У выніку супрацоўнікі ДАІ выпісалі штраф за выяўленыя недахопы аптэчкі.

Сам штраф актывіст не аспрэчвае, але мяркуе, што паўторнае яго спыненне аднымі і тымі ж міліцыянтамі, з'яўляецца формай ціску на яго за ўдзел у акцыі «Стоп-падатак».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула