БЕЛ Ł РУС

Канфіскавалі гістарычную кнігу? Атрымайце перавыданьне

8.10.2007 / 16:54

Ул. інф.

Перавыдадзена праца Юркі Віцьбіча «Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі».

Перавыдадзена праца пісьменьніка і журналіста Юркі Віцьбіча «Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі».

Наклад гэтае кнігі быў канфіскаваны ў сакавіку, напярэдадні Дня Волі, на офісе Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».

Кніга расказвае пра супраціў саветам у 1920‑1930‑ыя гады. Упершыню яна была выдадзена ў 1996 г. у Нью‑Ёрку Беларускім інстытутам навукі і мастацтва, але ў Беларусь тады трапілі лічаныя асобнікі.

У прадмове де перавыданьня дасьледчык эміграцыі Лявон Юрэвіч напісаў:

«… Віцьбіч лічыў сваю працу не падрыхтоўчым матэрыялам для наступных дасьледнікаў, а хутчэй падмуркам і арыенцірам у моры хлусьні і няведаньня, з чым неадменна сутыкнецца будучы гісторык. Было ў яго яшчэ адно жаданьне — разбурыць легенду «о тихом и неспротивляющемся злу белорусе».

***

Віцьбіч Ю. Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі. Смаленск, 2007. ‑‑ 308 c.

Шукайце — пакуль зноў не канфіскавалі — у незалежных распаўсюднікаў.

***

Таксама неўзабаве плянуецца перавыданьне канфіскаваных разам зь Віцьбічам «Людзей СБМ» Юрыя Туронка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула