БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прайшоў у фінал, дзе згуляе з Расіяй

6.01.2014 / 22:27

Nashaniva.com

Вызначыліся фіналісты Х Каляднага хакейнага турніру сярод аматараў.

Імі сталі зборныя Расіі і каманда кіраўніка РБ.

Расія ў сённяшнім паўфінале перамагла Фінляндыю, а каманда кіраўніка РБ — Славакію з лікам 6:3. Лукашэнка аддаў сёння адну галявую перадачу, тым самым давёўшы лік галявых перадачаў да сямі ў трох матчах. Нагадаем, што афіцыйны кіраўнік краіны адлучаўся 4 студзеня ў Сочы, згуляць сяброўскі матч у камандзе Пуціна.

Дарэчы, на сёлетнім турніры Лукашэнка не забіў яшчэ ніводнай шайбы.

Фінал Беларусь — Расія пройдзе 7 студзеня ў «Мінск-Арэне». Пачатак а 19-й. Перад гэтым чакаецца шоу-праграма.

Дарэчы, каманда кіраўніка РБ сем разоў перамагала на турніры. Расія — двойчы (2007, 2011).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула