БЕЛ Ł РУС

Хакей. «Дынама» прайграла ў Харватыі «Медвешчаку»

7.01.2014 / 08:11

Nashaniva.com

У матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» прайграла ў Заграбе харвацкаму «Медвешчаку» з лікам 1:4. «Дынама» першым закінула шайбу ў матчы.

Пасля 42 матчаў мінскі клуб з 42 пунктамі застаецца на апошнім месцы ў Заходняй канферэнцыі. Адставанне ад перадапошняга месца складае 10 балаў.

Наступная гульня пройдзе 14 студзеня ў Ханты-Мансійску супраць «Югры».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула