БЕЛ Ł РУС

Медыямагнат Ран Ран Шоу — папулярызатар фільмаў пра кунг-фу — памёр ва ўзросце 107 гадоў

7.01.2014 / 09:28

Nashaniva.com

Адзін з самых уплывовых медыямагнатаў Азіі Ран Ран Шоу (Шао Жэньлэн), заснавальнік медыякарпарацыі Shaw Organisation, памёр у Ганконгу ва ўзросце 107 гадоў.

Паводле афіцыйнай версіі, Шоу нарадзіўся 23 лістапада 1907 г., аднак дакладная дата яго нараджэння невядомая.

Разам са сваім братам Шоу заснаваў у 1924 г. кінакампанію Shaw Brothers Studios, якая папулярызавала фільмы пра кунг-фу, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Там таксама былі створаныя некаторыя папулярныя тэлешоу і каля тысячы кінафільмаў, у тым ліку гістарычная драма «Вялікая наложніца» (1962), якая атрымала шэраг прэстыжных прэмій, а таксама некалькі фільмаў пра баявыя мастацтвы Шаоліня.

Шоу прымаў удзел і ў прадзюсаванні амерыканскіх фільмаў, у тым ліку фантастычнага трылера Рыдлі Скота «Той, хто бяжыць па лязе».

Медыямагнат таксама актыўна займаўся дабрачыннасцю, даваў сродкі дабрачынным арганізацыям, медыцынскім і адукацыйным установам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула