БЕЛ Ł РУС

19-гадовы злачынца нападаў на жанчын у Брэсцкай вобласці

8.01.2014 / 13:28

Паводле БелаПАН

У Пінску затрыманы падазраваны ў здзяйсненні серыі нападаў на жанчын у Пінску і Ганцавічах.

Зламыснік быў затрыманы 1 студзеня на вуліцы Касцюшкі пасля звароту ў міліцыю 21-гадовай дзяўчыны. Яна распавяла, што ў гэты дзень каля 19:00 яна вярталася дадому, калі на яе ў пад'ездзе дома напаў невядомы. Ён стаў душыць дзяўчыну за горла. Але ёй удалося вырвацца і ўцячы.

На месца здарэння былі аператыўна сцягнутыя бліжэйшыя нарады міліцыі. Неўзабаве злачынцу затрымалі.

Ім 19-гадовы пінчук, навучэнец Ганцавіцкага ліцэя сельгасвытворчасці. Для правядзення псіхіятрычнай экспертызы малады чалавек змешчаны ў Гарадзішчанскую псіхіятрычную бальніцу.

Аналагічны факт нападу на жанчыну быў зарэгістраваны ў Пінску 29 снежня. У сваю чаргу ганцавіцкія праваахоўнікі праводзяць праверку на дачыненне ліцэіста да такога ж выпадку раніцай 1 студзеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула