Расея адмяніла забарону на беларускую свініну
Рассельгаснагляд зняў часовыя абмежаванні на ўвоз прадукцыі шасці беларускіх мясакамбінатаў.
Гаворка ідзе пра прадукцыю «Брэсцкага мясакамбіната», «Бярозаўскага мясакансервавага камбіната», «Пінскага мясакамбіната», свінагадоўчых комплексаў «Белавежскі», «Белдан « і «Ружаны - Агра».
Рассельгаснагляд прыняў гэтае рашэнне на падставе матэрыялаў, прадстаўленых Дзяржаўнай ветэрынарнай службай Беларусі, з апісаннем мерапрыемстваў, якія ажыццяўляюцца ў Беларусі ў рамках змагання з афрыканскай чумой свіней, а таксама праверкі беларускіх прадпрыемстваў па вытворчасці свініны і прадуктаў яе перапрацоўкі.