БЕЛ Ł РУС

Саладуха сёння будзе спяваць на беларускім адборы на «Еўрабачанні»

10.01.2014 / 09:23

Nashaniva.com

Праўда, па-за конкурсам, як запрошаны госць.

Беларусь сёння назаве свайго прадстаўніка на «Еўрабачанні-2014». Фінал нацыянальнага адбору міжнароднага песеннага конкурсу пачнецца сёння а 22.00 у студыі «600 м» Белтэлерадыёкампаніі, паведамляе БелТА.

За права прадстаўляць Беларусь на прэстыжным песенным форуме, які пройдзе ў пачатку мая ў Даніі, будуць змагацца 14 выканаўцаў:

1. Наталля Тамела — «Not what I've been looking for»
2. Nuteki — «Fly Away»
3. Арцём Міхаленка — «Рапсодыя №1»
4. Мацвей Купер і гурт DUX — «Strippers»
5. Тэа — «Cheesecake»
6. Дарыя — «Starlight»
7. Алена Сіняўская — «Via Lattea»
8. Аліна Мошчанка — «Angel crying»
9. Жанет — «You will be here»
10. Анастасія Малашкевіч - «Runaway»
11. Switter Boys feat Kate&Volga Karol — «Вечнае каханне»
12. Napoli — «Stay with me»
13. Макс Лорэнс&Дзідзюля - «Now you're gone»
14. Tasha Odi - «Empty Universe»

Імя пераможцы назавуць паводле ацэнак журы і тэлеаўдыторыі. Гледачы змогуць аддаць свой голас за ўпадабанага выканаўцу пасля выступу апошняга ўдзельніка фінальнага раўнду на працягу 10 хвілін.

Фінал нацыянальнага адбору будзе транслявацца ў прамым эфіры на тэлеканалах «Беларусь 1» і «Беларусь 24», а таксама ў рэжыме анлайн на сайце Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

У якасці запрошаных гасцей у фінальным шоу прымуць удзел афіцыйны прадстаўнік Беларусі на конкурсе песні «Еўрабачанне- 2013» заслужаная артыстка Беларусі Алёна Ланская, спявачка Гюнеш, неаднаразовая ўдзельніца нацыянальных адбораў «Еўрабачання», беларуская ўдзельніца «Еўрабачання-2006» Паліна Смолава, папулярны выканаўца Аляксандр Саладуха, а таксама некалькі яркіх удзельнікаў праслухоўвання.

Вядучыя шоу — Вольга Рыжыкава і Дзяніс Дудзінскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула