БЕЛ Ł РУС

Моцны землятрус адбыўся ў Пуэрта-Рыка

13.01.2014 / 09:13

Землятрус магнітудай 6,5 адбыўся ля ўзбярэжжа Пуэрта-Рыка ў ноч на панядзелак 13 студзеня, паведамляе Reuters са спасылкай на геалагічную службу ЗША.

Эпіцэнтр землятрусу, зафіксаванага ў 00:01 па мясцовым часе (07:01 па Мінску) знаходзіўся за 96 кіламетраў на поўнач ад сталіцы Пуэрта-Рыка — горада Сан-Хуан.

У сувязі з землятрусам абвешчана папярэджанне пра небяспеку ўзнікнення невялікага цунамі.

Звестак пра пацярпелых і разбурэнні на Пуэрта-Рыка пакуль не паступала.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула