Таргі 13 студзеня. Даляр — 9 540, еўра — 13 040
13 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі валютныя таргі. Як і ў пятніцу даляр не змяніўся ў кошце. Еўра прыкметна ўмацаваўся.
Даляр застаўся на ўзроўні 9 540 беларускіх.
Еўра вырас на Br60 да 13 040 рублёў.
Расійскі рубель умацаваўся на Br0,5 да 288 беларускіх.