БЕЛ Ł РУС

«Эўрапейскі марш» дазволілі

9.10.2007 / 19:24

Зьміцер Панкавец

Cёньня вечарам з гарвыканкаму на імя заяўнікаў акцыі прыйшоў адказ наконт яе маршруту.

Старшыня аргкамітэту акцыі, якая мае пачацца а 14-й у нядзелю 14 кастрычніка, Віктар Івашкевіч паведаміў, што сёньня вечарам з гарвыканкаму на імя заяўнікаў акцыі прыйшлі адказы адносна яе дазволу.

«Чамусьці менскія чыноўнікі яшчэ сёньня ў абед адмаўляліся даваць інфармацыю наконт адказу журналістам, — паведаміў Івашкевіч. — Магу сказаць толькі адно — акцыя дазволеная. Пра маршрут і фармат «Эўрапейскага маршу» пакуль гаварыць не магу. Сёньня ноччу з замежных камандзіровак прылятаюць Аляксандар Мілінкевіч і Анатоль Лябедзька. Заўтра ўсе разам мы і выпрацуем плян дзеяньня. Вынікі будуць вядомыя на прэс‑канфэрэнцыі, якая пройдзе а 12-й ва ўправе БНФ».

У панядзелак у Менгарвыканкаме прапаноўвалі прайсьці шэсьцем ад Акадэміі навук па вуліцы Сурганава да плошчы Бангалор.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, менавіта такі маршрут чыноўнікі дазволілі і ў афіцыйных лістах і папярэдзілі заяўнікаў акцыі «пра адміністрацыйную адказнасьць за парушэньне грамадзкага парадку і адхіленьне ад прапанаванага маршруту руху».

Нагадаем, што Эўрапейскі марш плянаваўся ад Кастрычніцкай плошчы да Нацыянальнай бібліятэкі. Потым у якасьці альтэрнатывы заяўнікі прапаноўвалі шлях ад Купалаўскага сквэру.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула