«Мова ці кава» ў ЦЭХу: прэм’ера сёння!
Абноўленыя сустрэчы для аматараў беларускай мовы вяртаюцца ў сталіцу
Прапануем вашай увазе маленькае кіно пра тое, як каманда «Мова ці кава» рыхтуецца да першых заняткаў у новым месцы ў крэатыўнай прасторы ЦЭХ (пр. Незалежнасці, 58/6). Заняткі ў новым фармаце адбудуцца сёння, 13 студзеня 19-00.
Згодна з новым фарматам сустрэчаў, акцэнт будзе зроблены на незвычайных гасцей і цікавую дыскусію. Болей пра гэта можна прачытаць тут