БЕЛ Ł РУС

Новая купюра 10 еўра — фотафакт

13.01.2014 / 19:31

Еўрапейскі цэнтрабанк (ЕЦБ) правёў у Франкфурце-на-Майне прэзентацыю абноўленай банкноты

Адной з галоўных прычын выпуску абноўленых еўрабанкнот з'яўляецца барацьба з фальшываманетчыкамі, якія за мінулыя гады добра вывучылі сістэму абароны купюры і сталі паспяхова яе капіяваць. Толькі ў студзені-чэрвені 2013г. у Еўропе было канфіскавана 317 тыс. падробленых банкнотаў.

«Еўра-чырвонец» стаўся другой банкнотай (пасля 5 еўра якая выйшла ў студзені 2013г.) у серыі «Еўропа», у дызайне якой выкарыстаны малюнак фінікійскі царэўны Еўропы, якая была выкрадзена Зеўсам, прыняўшым аблічча быка.

Як паведамляе афіцыйны сайт ЕЦБ, змены ў дызайне банкноты ў 10 еўра ўносяцца ўпершыню з тых часоў, як яна паступіла ў абарот у 2002г. Першыя купюры новага ўзору паступяць у абарот 23 верасня 2014г. і будуць выкарыстоўвацца паралельна са старымі, якія паступова будуць вымацца з ужытку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула