БЕЛ Ł РУС

Мінак выратаваў віцебскага школьніка, які з санкамі праваліўся пад лёд.

13.01.2014 / 20:11

mchs.gov.by

Вучань 5 класа катаўся на санках з горкі ў раёне аўтамабільнага моста «Юбілейны» праз раку Віцьба. Санкі заехалі на лёд, хлопчык пайшоў іх даставаць і ў трох метрах ад берага праваліўся і апынуўся ў вадзе.

На шчасце, побач праходзіў 21-гадовы малады чалавек, які выратаваў хлопчыка яшчэ да прыезду выратавальнікаў.

З дыягназам «агульнае пераахалоджанне» школьніка шпіталізавалі ў Дзіцячую абласную клінічную бальніцу. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула