БЕЛ Ł РУС

У Нью-Ёрку калядная ялінка для дзетак-беларусаў сабрала 30 дзяцей — відэа

13.01.2014 / 23:08

Відэа - Belarusworld Baza

12 студзеня ў Кафедральным Саборы Кірылы Тураўскага ў Брукліне (Нью-Ёрк, ЗША) прайшла традыцыйная Калядная ялінка для дзетак-беларусаў.

Іх сабралася каля трыццаці чалавек розных узростаў. Для маленькіх і дарослых гледачоў была прэзентаваная «Калядная Гісторыя», падрыхтаваная Галінай і Андрусём Падлескімі з удзелам калядоўшчыкаў, спевамі якіх кіравала Ала Орса-Рамана.

Святы Мікалай, які не мог не завітаць на свята, прынёс падарункі для дзетак, а тыя, у сваю чаргу, паказалі, на што здольныя: чыталі вершыкі, спявалі і танчылі…

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула