БЕЛ Ł РУС

Як выглядала Зямля з Месяца на Каляды — новае фота

14.01.2014 / 13:46

Кітайскі пасадачны модуль «Чан'э-3», які ўваходзіць у склад аднайменнай месячнай місіі, перадаў фатаграфіі Зямлі ў высокай якасці.

planetary.org

Фота былі зроблены 25 снежня 2013 з паверхні Месяца, аднак былі апублікаваныя толькі цяпер. Здымкі і іх апісанне даступныя на сайце Амерыканскага планетарнага грамадства.

Агенцтва «Сіньхуа» паведамляе, што публікацыя фатаграфій супала з выхадам апарата са спячага рэжыму. З 26 снежня месяцаход і пасадачны модуль знаходзіліся ў рэжыме энергазберажэння. Гэта было звязана з тым, што ў раёне пасадкі касмічнага апарата была месячная ноч.

У гэты час тэмпература на паверхні зямнога спадарожніка можа апускацца да мінус 180 градусаў Цэльсія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула