БЕЛ Ł РУС

Лябедзьку за збор подпісаў пакаралі вялікім штрафам

14.01.2014 / 14:52

Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі мусіць заплаціць 5 мільёнаў 850 тысяч рублёў (больш за 600 даляраў).

фота Радыё Свабода

Такое рашэнне 14 студзеня прыняў Савецкі суд Мінска. Анатоля Лябедзьку прызналі вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавых акцый. Сведкам у судзе выступаў начальнік апорнага пункта міліцыі ў завулку Якуба Коласа Кісель

Высветлілася, што ў пратаколе сярод удзельнікаў збору подпісаў быў названы апазіцыйны дзяяч Сяргей Калякін, але насамрэч яго там не было. Паводле сведкі, гэта — «камп'ютарная памылка».

5 студзеня Анатоль Лябедзька і сустаршыня кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка збіралі ў цэнтры Мінска подпісы за адмену ў нашай краіне аўтапошліны, якую ўвялі ў 2014 годзе.

Пратакол на Лябедзьку склалі толькі 12 студзеня, калі затрымалі на выхадзе з дома. Па словах палітыка, яго 7 гадзінаў трымалі ў міліцыі, а пасля вазілі да Курапатаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула