БЕЛ Ł РУС

У ноч на Каляды пад Баранавічамі злавілі расейца, які ехаў з хуткасцю 200 км/г

14.01.2014 / 16:04

ЯМ

70% парушальнікаў хуткасці на Брэстчыне - расейцы.

Паводле інфармацыі брэсцкага ДАІ,

у ноч на 7 студзеня на тэрыторыі Баранавіцкага раёна радар зафіксаваў перавышэнне хуткасці аўтамабілем Audi A8. Замест дазволеных 120 км/г расійскі кіроўца ехаў 200 км/г.

Дарэчы, такі самы аўтамабіль ёсць і старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара.

Усяго ж з 27 снежня па 12 студзеня на Брэстчыне было спынена 4446 кіроўцаў, якія перавышалі хуткасць. Каля 70% парушальнікаў - расейцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула