БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пра беларуска-кітайскае аўто: «Мы ўрываемся ў «святую святых», перш за ўсё Расіі»

14.01.2014 / 19:31

Nashaniva.com

14 студзеня Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з прэм'ер-міністрам Міхаілам Мясніковічам і старшынёй Мінаблвыканкама Сямёнам Шапірам рэалізацыю інвестпраекту па вытворчасці ў Барысаўскім раёне легкавых аўтамабіляў.

«Тое, пра што марылі многія беларусы і, перш за ўсё, я, адбылося.

Беларускі аўтамабіль мы зрабілі разам з нашымі кітайскімі сябрамі і быццам бы, па маіх дадзеных, прыкладна 2,5 тысячы прадалі ў мінулым годзе», —

цытуе Лукашэнку прэс-служба.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся наяўнасцю магчымых праблем у працэсе вытворчасці і рэалізацыі аўтамабіляў. «Вы выдатна разумееце, што мы, вырабляючы ў Беларусі з кітайскімі сябрамі гэты аўтамабіль, урываемся ў «святую святых» перш за ўсё Расіі, — адзначыў Лукашэнка.

— Мы будзем яго прадаваць па ўсім свеце, у тым ліку ў Расіі і Казахстане».

Лукашэнка выказаў занепакоенасць умовамі продажу беларуска-кітайскіх ў Расіі – ці будзе з іх брацца ўтылізацыйны збор – і паставіў вытворчасць беларускага легкавога аўтамабіля «на ўзроўні сусветных стандартаў» у адзін шэраг з рэалізацыяй праектаў у сферы космасу і будаўніцтвам АЭС.

 Паводле слоў Мясніковіча, у Барысаве ўжо рэалізаваны першы этап па стварэнні зборачнай вытворчасці магутнасцю 10 тыс. аўтамабіляў у год. У далейшым прадугледжваецца стварэнне экспартаарыентаванай вытворчасці магутнасцю 120 тыс. аўтамабіляў у год. Праект плануецца рэалізаваць сумесна з кітайскай кампаніяй «Джылі».

Мясніковіч прызнаў, што ўмовы рэалізацыі няпростыя, толькі

ў Расіі ў цяперашні час працуюць каля трох дзесяткаў прадпрыемстваў па зборцы легкавых аўтамабіляў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула