БЕЛ Ł РУС

Уначы да Дароў вешчуноў у Мінску не пусцяць

15.01.2014 / 9:41

Доступ да Дароў вешчуноў, агульнахрысціянскай рэліквіі, будзе спыняцца ў начны час, паведамілі ў прэс-службе Мінскай епархіі Беларускага экзархата РПЦ.

Святыня прыбудзе ў мінскі храм Праведнага Іова Шматпакутнага пры Доме міласэрнасці вечарам 17 студзеня ў суправаджэнні манаскай дэлегацыі на чале з настаяцелем манастыра Святога Паўла архімандрытам Парфёнам.

Пакланіцца ёй можна будзе з 8.00 да 22.00 з 18 па 23 студзеня.

Раніцай 24 студзеня доступ да рэліквіі будзе спынены, у гэты дзень Дары вешчуноў адправяцца ў Кіеў.

МУС Беларусі рыхтуецца да забеспячэння правапарадку падчас знаходжання ў Мінску святыні. Месца, дзе будзе знаходзіцца рэліквія, а таксама прылеглую тэрыторыю міліцыя возьме пад кругласутачную ахову. Супрацоўнікі ДАІ ўжо вызначылі паркоўкі для аўтатранспарту і гатовыя да арганізацыі дарожнай бяспекі падчас мерапрыемства. Пры неабходнасці будуць арганізаваны кантрольна-прапускныя пункты і будуць выкарыстоўвацца металадэтэктары для агляду ручной паклажы. З улікам умоў надвор'я разглядаецца пытанне размяшчэння дадатковых аўтобусаў для таго, каб паломнікі змаглі ў іх пагрэцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула