БЕЛ Ł РУС

Змагаліся са шведамі тайм, а потым паплылі: беларусы прайгралі другі матч на ЧЕ

15.01.2014 / 23:56

nn.by

Мужчынская зборная Беларусі прайграла другі матч на чэмпіянаце Еўропы па гандболе, што праходзіць у Даніі.

Беларусы адзмагаліся са шведамі 25 хвілін, злілі канцоўку і ўчыстую прайгралі другі тайм, den2014.ehf-euro.com.

Сёння, 15 студзеня, падапечныя Юрыя Шаўцова саступілі сярэбраным прызёрам Алімпіяды ў Лондане, зборнай Швецыі з лікам 22:30 (першы тайм — 10:13).

Найлепшым у беларусаў быў Сяргей Рутэнка, які закінуў 13 мячоў, з іх 7 з пенальці.

Трэці матч на чэмпіянаце беларусы правядуць у пятніцу супраць Чарнагорыі (пачатак у 22:10).

Пераможца двубою выйдзе ў наступны этап (дзве шасцёркі), дзе сабе месца забяспечылі і Швецыя, і Харватыя, якой беларусы прайгралі ў панядзелак з лікам 22:33.

Дарэчы, за Чарнагорыю выступаюць два былыя гульцы мінскага «Дынама»: галкіпер Радэ Міятавіч (цяпер гуляе за «Металург» Скоп'е) і левы паўсярэдні Васка Шэвальевіч («Гановер»).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула